Украінскія памежнікі забралі ў беларусаў “Крайслер” і “Пежо”

На аўто беларускія кіроўцы прад'явілі несапраўдныя даверанасці на права кіравання, паведамляе "Украина криминальная".



Спачатку ва Украіну з Расіі паспрабаваў уехаць 36-гадовы беларус на "Крайслеры" з літоўскай рэгістрацыяй. Аднак супрацоўнікі пункта пропуску высветлілі, што даверанасць на права кіравання несапраўдная. Яна мела мноства неадпаведнасцяў.


Яшчэ адзін беларус ”трапіўся” ужо праз некалькі гадзін. Ён ехаў мікрааўтобусам "Пежо" таксама з літоўскімі нумарнымі знакамі. Як і яго суайчыннік, мужчына меў несапраўдную даверанасць на права кіравання аўтамабілем.



Цяпер машыны затрыманыя.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі