Украінскія маракі не далі расіянам вывезці зброю са сваёй часткі (відэа)

Як адзначаецца ў паведамленні, раніцай 2 сакавіка расійскія спецназаўцы праніклі на тэрыторыю часткі ў Севастопалі і захапілі зброю. Аднак вывезці яе не змаглі: маракі заблакавалі выезд расійскага КАМАЗа сваім бронетранспарцёрам.


 
Афіцэры украінскіх ВМС сталі жывым шчытом вакол БТР-а і не далі расійскім вайскоўцам адбуксаваць яго ў бок.



“Нягледзячы на тое, што расіяне двойчы стралялі з аўтамата ў паветра, украінскія вайскоўцы не адступілі і не паддаліся на правакацыю сілавога сцэнарыя. Такім чынам удалося прыйсці да кампрамісу: расійскі спецназ пакінуў тэрыторыю вайсковай часткі, а КАМАЗ са зброяй у суправаджэнні ўкраінскіх вайскоўцаў накіраваны на 174-ю базу захавання ВМС Украіны”, — інфармуе партал investigator.org.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі