Украінскія байцы ўзялі пад кантроль асноўныя пануючыя вышыні вакол Бахмута

Беларускія добраахвотнікі на фронце / t.me/belwarriors/
Беларускія добраахвотнікі на фронце / t.me/belwarriors/

Каля ўкраінскага горада Бахмут працягваюцца цяжкія баі. Украінскія байцы ўзялі пад кантроль асноўныя пануючыя вышыні вакол яго. Пра гэта паведамляе намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр. Сам горад амаль цалкам акупаваны расіянамі. Маляр піша, што, дзякуючы прасоўванню на флангах і заняццю вышынь, ужо некалькі дзён украінскае войска трымае "пад агнявым кантролем ўваходы, выхады і перамяшчэнні ворага па горадзе".

А камандуючы Сухапутнымі войскамі Аляксандр Сырскі, відаць, перадчасна заявіў, што расійскія войскі ў Бахмуце апынуліся "ў пастцы". Расіяне працягваюць перакідваць рэзервы, каб не дапусціць акружэння горада. Тыя ж Бярхоўка і Кляшчэеўка яшчэ не вызваленыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі