Украінская шахта эвакуіравана з-за пагрозы выбуху

Шахта "Красналіманская" у Данецкай вобласці эвакуіраваная з-за пагрозы выбуху. З шахты выведзеныя ўсе горнаратавальнікі.
Утрыманне метану на дадзеным участку шахты складае 5%, пры тым, што выбуханебяспечным з'яўляецца ўтрыманне ад 4% да 25%. Канцэнтрацыя вуглякіслага газу на аварыйным участку перавышаная ў 35 разоў.

У пятніцу, 15 снежня, у шахце "Красналіманская" адбыўся пажар у канвеерным ходку заходняй лавы. Усяго ў шахце ў момант узнікнення пажару нахадзілася 400 чалавек.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі