Украінская авіяцыя праводзіць разведку на мяжы з Беларуссю

Пра гэта сёння на брыфінгу паведаміў сакратар Савета па нацыянальнай бяспецы і абароне Андрэй Парубій. Ён адзначыў, што падобныя палёты здзяйсняюцца і каля мяжы з Расіяй, дзе высвятляецца канцэнтрацыя вайсковых сілаў, інфармуе сайт censor.net.ua.

Таксама Парубій сёння заявіў, што ўкраінцы будуць збіваць расійскія самалёты і верталёты, калі яны зноў парушаць паветраную прастору Украіны.

Нагадаем, у Луганскай і Данецкай абласцях Украіны працягваецца антытэрарыстычная аперацыя. Украінскія сілавікі вызваляюць гарады і вёскі ад тысяч тэрарыстаў, многія з якіх з'яўляюцца ўраджэнцамі Расіі.

Шкірак: Пуцін прыехаў схіліць Лукашэнку да антыўкраінскіх крокаў

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі