Шкірак: Пуцін прыехаў схіліць Лукашэнку да антыўкраінскіх крокаў
Вядомы ўкраінскі палітык, адзін з лідараў Майдану, а цяпер дарадца міністра ўнутраных спраў, пракаментаваў візіт расійскага прэзідэнта ў Беларусь.
Уладзімір Пуцін прыляцеў у Мінск 2 ліпеня. Акрамя ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных 70-м угодкам вызвалення Беларусі і Дню Незалежнасці, ён правядзе перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Заран Шкірак у гутарцы з Еўрарадыё выказаў меркаванне, што Пуцін не кантралюе Лукашэнку на 100% і хацеў бы атрымаць ад яго больш рашучую падтрымку па ўкраінскім пытанні.
Шкірак: "Асноўная мэта візіту Пуціна ў Беларусь — гэта Украіна. Спроба такім чынам схіліць Лукашэнку да больш рашучых рэчаў, антыўкраінскіх".
Яны могуць датычыць падтрымкі дзейнасці на ўсходзе Украіны незаконных узброеных фармаванняў, крытыкі дзейнай украінскай улады і правядзення антытэрарыстычнай аперацыі. Шкірак таксама не выключае, што Пуцін прапануе Лукашэнку нейкі план. Ён можа ўтрымліваць і спробу эканамічнага ўздзеяння на Украіну.
Цалкам інтэрв'ю з Заранам Шкіраком чытайце неўзабаве на нашым сайце.
Фота — ria.ru