Украінка стала пераможцай фінала расійскага адборачнага тура "Еўрабачання"

Пераможцай фінала расійскага адборачнага тура "Еўрабачання-2009" стала Анастасія Прыходзька. Рашэнне было прынятае шасцю галасамі журы супраць пяці.  Раней у тройку лідэраў фіналу ўвайшлі Анастасія Прыходзька, Валерыя і гурт "Кватро". Паводле вынікаў галасавання гледачоў, Прыходзька набрала 25%, Валерыя - 14%, "Кватро" - 12%. Агулам у фінале ўдзельнічалі 16 музыкаў. Анастасія Прыходзька выступіла ў расійскім адборачным туры "Еўрабачання" з песняй "Мама", інфармуе "Газета.ру".

Ужо пасля заканчэння фіналу шэраг расійскіх прадусараў выступілі з заявамі, у якіх называюць выбар украінскай спявачкі, якая выконвае песню на ўкраінскай мове, памылкай і заклікаюць перагледзець вынікі галасавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі