Украінцы вывелі хэштэг аб агрэсіі Расіі супраць Украіны ў лідары твітара (фота)

Як інфармуе censor.net.ua, кожную секунду твіты з адпаведным тэгам з'яўляліся сотнямі. За некалькі гадзін было створана больш за 195 тысяч такіх твітоў. Ініцыятыва стартавала пасля таго, як стала вядома пра ўзяцце расійскімі войскамі ўкраінскага горада Новаазоўск.

Такім чынам украінскія карыстальнікі сацсеткі спрабавалі прыцягнуць увагу сусветнай супольнасці да новага этапа расійскай агрэсіі ва Украіну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі