Украінцы ўзялі ў палон беларуса, які "абараняў бабулю з Луганска" (фота)

У баях каля горада Папасная Луганскай вобласці ўкраінскія сілавікі ўзялі ў палон беларуса. Баевікі атакавалі гэты населены пункт, які застаецца пад украінскім кантролем, 1 лютага. Аднак атака была адбітая. Каля 30 забітых і параненых баевікі забралі з сабой, 12 загінулых пакінулі. Некалькі чалавек былі ўзятыя ўкраінцамі ў палон, яны былі параненыя і амаль усе памерлі ў шпіталі. Сярод жывых застаўся толькі "жыхар Беларусі", у якога лёгкае раненне.

Як піша informator.lg.ua, па словах беларуса, ён прыехаў на Данбас "абараняць бабулю з Луганска".

Нагадаем, беларусы ваююць як на баку прарасійскіх баевікоў, так і на баку ўкраінскіх сілавікоў. На радзіме КДБ папярэдзіў іх пра адказнасць за наёмніцтва.

“Усе беларусы, якія ваююць за Наваросію, падтрымліваюць Бацьку”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі