Украінцы не ведаюць, дзе падзеўся трэці танкер з венесуэльскай нафтай

Міністр транспарту і сувязі Ўкраіны Канстанцін Яфіменка заяўляе, што чарговыя 80 тысяч тон венесуэльскай нафты для Беларусі чакаюць у Адэскім гандлёвым марскім порце ў перыяд між 29 червеня і 2 ліпеня.  "Першы танкер (другой партыі — Еўрарадыё) зайшоў у порт у суботу 19 чэрвеня, быў разгружаны ў нядзелю-панядзелак і сёння адбываецца адгрузка чыгуначным транспартам — гэта 80 тысяч тон у накірунку Мазыра. Наступны танкер чакаецца 29 чэрвеня — 2 ліпеня ў залежнасці ад умоваў надвор'я", — сказаў Еўрарадыё сёння Канстанцін Яфіменка.

Міністр пацвердзіў, што другая партыя венесуэльскай нафты для Беларусі транспартуецца двума танкерамі, у кожным з якіх — па 80 тысяч тон нафты. Але ён не стаў удакладняць, чаму аб'ем другой партыі нафты, які транспартуецца праз Украіну, змяніўся літаральна за некалькі дзён.

У сваю чаргу першы віцэ-прэм'ер-міністр Украіны Андрэй Клюеў, які ўзначальвае украінскую частку міжурадавай беларуска-украінскай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве і пад кіраўніцтвам якога праходзілі двухбаковыя "нафтавыя" перамовы, падкрэсліў, што Беларусь не папярэджвала Ўкраіну пра колькасную змену сваіх планаў.  

"Мы не ведаем, дзе знаходзіцца трэці танкер. Гэта ўласнасць Беларусі. Пры чым тут Украіна? Мы — транзіцёры: прыбывае танкер у Адэсу, мы яго разгружаем, перанапраўляем чыгуначным транспартам у Беларусь. А што — ёсць інфармацыя, што танкер знаходзіцца ў ЗША? Ну гэта іхняя справа, а не наша!", — падкрэсліў у каментары Еўрарадыё Андрэй Клюеў.

Глядзі таксама па тэме: Беларусь вырашыла прадаваць венесуэльскую нафту ЗША?

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі