Памежны камітэт: украінцы дэманстрацыйна раскладвалі міны перад пунктам пропуску

Беларускія памежнікі крыўдзяцца на такіх вось украінскіх вайскоўцаў / кадр з відэа Памежнага камітэта
Беларускія памежнікі крыўдзяцца на такіх вось украінскіх вайскоўцаў / кадр з відэа Памежнага камітэта

Прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта чарговы раз паскардзілася на "непрыстойнасць" украінцаў.

Паводле Памежнага камітэта, 22 лютага ўкраінскія вайскоўцы дэманстрацыйна раскладвалі супрацьтанкавыя міны на дарозе перад пунктам пропуску Выступовічы (з беларускага боку Новая Рудня). "Аналагічныя дзеянні фіксаваліся ў ліпені мінулага года перад гэтым жа пунктам пропуску", — кажуць у Памежным камітэце.

Выказалі ў ДПК і іншую крыўду: "Людзі ў незразумелай вайсковай форме працягваюць дэманстраваць пагрозлівыя і непрыстойныя жэсты ў адрас беларускіх памежнікаў".

Пра тое, як з Беларусі на Украіну ішлі расійскія войскі, у ДПК чамусьці не згадваюць.

Дарэчы, 21 лютага памочнік міністра абароны Беларусі палкоўнік Валерый Равенка заявіў, што беларускае войска цяпер будзе не толькі фіксаваць, але і адэкватна рэагаваць на "правакацыі" на мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі