Украіна запатрабуе склікаць Савет бяспекі ААН

У пятніцу праходзіць паседжанне Вярхоўнай Рады Украіны. Галоўнае пытанне — рэагаванне на падзеі ў Крыме, дзе расійскія вайскоўцы займаюць аэрапорты, устанаўліваюць блок-пасты. Украіна можа папрасіць Саўбез Арганізацыі аб'яднаных нацый правесці маніторынг сітуацыі ў Крыме і прыняць захады ў выпадку парушэння суверэнітэту. Вярхоўная Рада падтрымала пастанову адносна звароту да краін-гарантаў бяспекі і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў рамках мемарандума аб нераспаўсюдзе ядзернай зброі. За гэта прагаласавалі 230 дэпутатаў.



Выконваючы абавязкі прэзідэнта Украіны, спікер Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў заявіў, што склікае экстраннае паседжанне Савета нацыянальнай бяспекі Украіны па сітуацыі ў Крыме.

 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі