Украіна вызваліць Херсон ужо на наступным тыдні? Стрым з ваенным аналітыкам

Ігаль Левін і падарваны нядаўна Крымскі мост
Ігаль Левін і падарваны нядаўна Крымскі мост

Украіна можа вызваліць Херсон ужо на наступным тыдні. Пра гэта са спасылкай на афіцыйных асобаў заходніх армій піша FT. Паралельна прарасійскі калабарант Кірыл Страмавусаў заявіў, што жыхарам Херсоншчыны "варта выехаць у іншыя рэгіёны Расіі на бяспечную адлегласць ад баявых дзеянняў".

Ці сапраўды ўкраінскі контрнаступ, пра які апошнім часам сталі паведамляць адчувальна менш, развіваецца ўдала? Як можа паўплываць на карціну баявых дзеянняў адмова Ілана Маска аплачваць працу Starlink над Украінай? Што азначаюць расійскія ўдары па энергасістэме Украіны і што змяняюць яны? Размовы пра ўжыванне ядзернай зброі з боку Крамля — гэта блеф ці рэальная перспектыва?

На гэтыя і іншыя пытанні адказвае ваенны аналітык Ігаль Левін

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі