Украіна ўзмацняе абарону мяжы з Беларуссю

Украіна ўзмацняе абарону мяжы з Беларуссю. Пра гэта заявіў прадстаўнік украінскай Дзяржаўнай памежнай службы Андрэй Дземчанка.

"Мяжа ўзмацняецца з Рэспублікай Беларусь, бо мы разумеем, што гэтая краіна падтрымлівае РФ у вайне, развязанай супраць Украіны,цытуе яго словы УНІАН. — І ніколі ні УСУ, ні памежнікі не выключалі, што вайсковыя падраздзяленні гэтай краіны могуць далучыцца да вайны Расіі... Гэты кірунак дастаткова важны".

Захады па ўзмацненні аховы мяжы з Беларуссю ўкраінскі бок ужо прымаў на працягу вясны-лета 2022-га.

Таксама ўзмацняецца абарона мяжы Сумскай і Чарнігаўскай абласцей для недапушчэння паўторнага наступу там расійскіх войскаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.