Украіна святкуе 1020-годдзе хрышчэння Русі

Сёння на Сафійскай плошчы ў Кіеве адбылася царкоўная літургія з нагоды 1020-годдзя хрышчэння Кіеўскай Русі. Узначаліў богаслужэнне найсвяцейшы патрыярх Кіеўскі і ўсяе Русі-Украіны Філарэт. У літургіі прынялі ўдзел 30 архіяпіскапаў і больш за 100 святароў Кіеўскага патрыярхата.

Кіеўскі патрыярхат не лічыць 1020-годдзе хрышчэнне Кіеўскай Русі юбілеем, але святкуе гэтую дату, каб выправіць несправядлівасць 20-гадовай даўніны. Тады асноўныя мерапрыемствы 1000-гадовага юбілею праходзілі ў Маскве.

Пасля літургіі адбыўся хросны ход да помніка Святому Роўнаапостальнаму князю Уладзіміру.

Галоўныя імпрэзы, прысвечаныя святкаванню 1020-годдзя хрышчэння Кіеўскай Русі, на дзяржаўным узроўні будуць праходзіць ва Украіне з 25 па 27 ліпеня.

"Подробности"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі