Украіна атрымала першыя самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі "Гепард"
![Украіна атрымала першыя самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі "Гепард"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/15c6267b4640269e.jpg.webp?itok=chbSi72y)
Украіна атрымала першыя тры зенітныя самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі "Гепард". Яны доўгі час былі важным элементам супрацьпаветранай абароны армій Германіі, Нідэрландаў і Бельгіі. Мяркуецца, што "Гепарды" стануць сур'ёзным узмацненнем супрацьпаветранай абароны Украіны. Украінскія зенітчыкі праходзілі навучанне па кіраванні ўстаноўкамі ў Германіі.
"Гепард" знішчае паветраныя аб'екты на адлегласці ад 100 метраў да 4 км.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.