Ухвалены законапраект аб падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва

Законапраект аб падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва прыняла ў першым чытанні Палата прадстаўнікоў. Паводле слоў міністра эканомікі Мікалая Зайчанкі, дакумент з'яўляецца "у пэўнай ступені палітычным", бо сведчыць, што дзяржава лічыць малое і сярэдняе прадпрымальніцтва прыярытэтным сектарам эканомікі, паведамляе БелаПАН.
А вось пытанні аб зменах у выбарчым заканадаўстве і разглядзе магчымасці прызнання незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асетыі ў парадак сесіі не былі ўключаныя. У працы Палаты прадстаўнікоў цяпер будзе перапынак, наступны раз дэпутаты збяруцца 25 лістапада, інфармуе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі