Ухвалены тэкст паслання выбарцам дэмакратычных кандыдатаў на выбарах

Тэкст паслання выбарцам, з якім дэмакратычныя кандыдаты будуць удзельнічаць у выбарах у Палату прадстаўнікоў, ухваліў прэзідыюм Палітрады Аб'яднаных дэмакратычных сілаў. Паводле словаў аднаго з лідэраў АДС, старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, "стрыжань гэтага паслання заключаецца ў тэзісы "народны кантроль за ўладай". Гэта галоўная ідэя, якая будзе прысутнічаць ва ўсіх інфармацыйных матэрыялах дэмакратычных кандыдатаў.

"Сёння ўлада знаходзіцца па-за парламенцкім і грамадскім кантролем, - падкрэсліў палітык. - Гэта прыводзіць да таго, што ў цяперашні час мы маем праблемы эканамічнага, сацыяльнага і знешнепалітычнага характару. Бескантрольная ўлада - гэта суцэльныя праблемы для грамадзян Беларусі".

Лябедзька таксама адзначыў, што ў пасланні выбарцам будзе "расшыфравана, якія існуюць інструменты і механізмы ўстанаўлення кантролю над уладай".

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі