Уэйн Флемінг прыбыў у Мінск на перамовы аб працы ў клубе "Дынама"

У Мінск 30 траўня прыбыў канадскі адмысловец Уэйн Флемінг. Ён правядзе перамовы аб працы ў клубе Кантынентальнай хакейнай лігі "Дынама" (Мінск). Як паведамляе БелаПАН, асноўны кандыдат на пасаду галоўнага трэнера сустрэўся з генеральным дырэктарам клуба Уладзімірам Ганчаровым.

31 траўня У.Флемінг правядзе перамовы з старшынёй Федэрацыі хакею Уладзімірам Навумавым і прыме ўдзел у адкрыцці "Бабруйск-Арэны". Ён выступіць у якасці трэнера зборнай сусветных зорак, якая згуляе з камандай беларускага прэзідэнта.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі