Удзельнікі масавай бойкі ў Гомелі адбіралі ў міліцыянтаў аўтаматы

Сталі вядомыя падрабязнасці масавай бойкі ў Гомелі. Нагадаем, 10 лістапада ў мясцовай кавярні “Крыніца” пасварыліся дзве кампаніі, пачалася бойка. На дапамогу маладыя людзі выклікалі сваіх сяброў. Калі на месца прыбылі супрацоўнікі дэпартамента аховы ў бойцы каля кавярні ўжо ўдзельнічалі 60 чалавек.

Пабачыўшы міліцыянтаў, хлопцы кінуліся на іх, каб адабраць аўтаматы. Праваахоўнікі стралялі ў паветра, але гэта не дапамагло – на іх напалі і пачалі збіваць. Ці адабралі аўтаматы, невядома.

Неўзабаве на месца прыбыло міліцэйскае падмацаванне і ўдзельнікі бойкі разбегліся. Былі затрыманыя шэсць чалавек.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі