Удзельнікі інтэрнэт-рэферэндума БАЖ галасуюць супраць закона "Аб СМІ"

Інтэрнэт-рэферэндум па некаторых палажэннях законапраекта "Аб сродках масавай інфармацыі" ўжо другі дзень праходзіць на сайце Беларускай асацыяцыі журналістаў. Пераважная большасць яго ўдзельнікаў выказваюцца супраць законапраекту.
Нагадаем, на інтэрнэт-рэферэндум БАЖ выстаўленыя тры пытанні:

1. Як Вы ставіцеся да прапановы рэгістраваць інтэрнет-рэсурсы як СМІ?

На 16 гадзінаў аўторка супраць яго выказаліся ўжо 91.6% тых, хто прыняў удзел у галасаванні. "За" прагаласавалі толькі 6,5%, устрымаліся 1,9%. Агулам на пытанне адказалі 643 чалавекі.

2. Як Вы ставіцеся да абмежавання замежных інвестыцый у беларускія СМІ?

Супраць выказаліся ўжо 81,7% тых, хто прыняў удзел у галасаванні. "За" прагаласавалі 9,7%, устрымаліся 8,6%. Агулам на пытанне адказалі 556 чалавек.

3. Як Вы ставіцеся да неабходнасці перарэгістроўваць СМІ пасля ўступлення Закона “Аб СМІ” ў сілу?

Супраць выказаліся ўжо 92,7% тых, хто прыняў удзел у галасаванні. "За" прагаласавалі 3,7%, устрымаліся 3,6%. Агулам на пытанне адказаў 601 чалавек.

БАЖ нагадвае, што гэты дакумент быў прыняты Палатай прадстаўнікоў у двух чытаннях і ўхвалены Саветам Рэспублікі - нягледзячы на шматлікія заклікі беларускай і міжнароднай грамадскасці не прымаць закон паспешліва, наладзіць яго шырокае грамадскае абмеркаванне і дачакацца міжнароднай экспертызы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі