Вы тут

Удзельнікі акцыяў за незалежнасць аштрафаваныя амаль на 100 тысяч рублёў

Мітынг за незалежнасць Беларусі 7 снежня 2019 года / Еўрарадыё

За снежань і студзень у Беларусі прайшло больш за 140 судовых пасяджэнняў над удзельнікамі акцыяў за незалежнасць Беларусі, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна". Самі акцыі праходзілі 7, 8, 20 і 21 снежня.  

Па падліках праваабаронцаў, на 15 студзеня агульная сума штрафаў па гэтых справах склала 99 652,5 рубля (каля 47 000$). 11 чалавек асуджаныя агулам на 225 сутак арышту. Яшчэ каля дзясятка судоў павінны адбыцца.

Дзеля дапамогі ў выплаце штрафаў у Беларусі стартавала дабрачынная кампанія BY_Help. За пяць дзён яе дзейнасці на дапамогі рэпрэсаваным сабрана больш за 18 000 долараў. Гэтыя грошы пойдуць на аплату штрафаў і ўтрымання на сутках асуджаных актывістаў.

Збор грошай працягваецца, і кожны ахвочы можа выказаць салідарнасць і падтрымаць асуджаных актывістаў.

Як і куды можна пералічыць грошы для рэпрэсаваных?

У БЕЛАРУСІ

перавод на карту праз пляцоўку MolaMola 

збор для Гродна на MolaMola 

збор на аштрафаваных пісьменнікаў ад ПЭН-цэнтру 

наяўнымі ў Мінску і Гомелі (для кантакта трэба напісаць у суполку BY_Help)
 

НЕ Ў БЕЛАРУСІ

праз пляцоўку збору ў Facebook 

Paypal у краінах Еўрасаюза: [email protected]

Paypal у ЗША: [email protected]

REVOLUT: +48575195688

bitcoin: 199tmZtZ7N3SuEodVqE8Y5D411vwnnevb8

ethereum: 0x50e1182085756F4f8f25F016a3273649FFEccE2d

на банкаўскі рахунках у краінах Еўрасаюза (атрымаць дэталі рахунку можна па электроннай пошце [email protected]).

Даведацца пра дэталі ці задаць пытанні можна праз асабістыя паведамленні суполкі BY_Help у Facebook.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.