Удзельнікам ЧС па футболе ў Бразіліі не гарантуюць бяспекі

Чыноўнікі міжнароднай федэрацыі на ўмовах ананімнасці не могуць даць нават мінімальных гарантыяў бяспекі ўдзельнікам турніру, інфармуе Радыё Свабода са спасылкай на замежныя СМІ.



“Усё вельмі і вельмі дрэнна. Нам трэба ўсё пераасэнсаваць, каб не дапусціць такое ў будучыні. Мы не можам даць нават мінімальных гарантыяў бяспекі. Некаторыя стадыёны яшчэ нават не прайшлі тэставыя выпрабаванні пры поўных трыбунах”, — распавёў прадстаўнік ФІФА.



ЧС-2014 пройдзе ў Бразіліі з 12 чэрвеня па 13 ліпеня. За некалькі дзён да пачатку турніру ў Сан-Паўлу назіраюцца вялізныя чэргі па квіткі на матчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі