Уцекачы з дзіцячага садка ў Светлагорску ехалі на пляж (відэа)

Уцекачы з дзіцячага садка ў Светлагорску ехалі на пляж (відэа)

Уцекачы з дзіцячага садка ў Светлагорску ехалі на… пляж. Пра гэта ў гутарцы з карэспандэнтам тэлеканала АНТ прызнаўся адзін з хлопчыкаў ды паабяцаў, што больш так рабіць не будзе.

Трое хлопчыкаў ва ўзросце 3-4 гадоў збеглі з дзіцячага садка 3 студзеня. Яны пайшлі на чыгуначны вакзал і селі ў дызель-цягнік, які ішоў да Жлобіна. Знікненне дзяцей заўважылі, калі іх прыйшлі забіраць бацькі. На шчасце, хлопчыкаў хутка знайшлі ў цягніку і ў той жа дзень адправілі дахаты.

Гэтае здарэнне стала прычынай звальнення выхавацеля. Спецыяльная камісія праводзіць расследаванне. Міністэрства адукацыі прыняло захады, каб выключыць падобнае ў будучыні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі