У ЗША за суткі здарыліся два інцыдэнты са стральбой: амаль 30 чалавек забітыя

У ЗША за суткі здарыліся два інцыдэнты са стральбой: амаль 30 чалавек забітыя

У ЗША за суткі здарылася два інцыдэнты са стральбой у публічных месцах. У суботу ўзброены напад здарыўся ў горадзе Эль-Паса, штат Тэхас — у тамтэйшым гандлёвым цэнтры Walmart загінулі 20 чалавек, болей за 20 атрымалі раненні. Па падазрэнні ў нападзе затрымалі 21-гадовага белага мужчыну на імя Патрык Крусіус, перадае Бі-Бі-Сі.

Паліцыя вызначыла, што за 20 хвілінаў да нападу ў сеціве з'явілася публікацыя на 2300 словаў, у якой невядомы аўтар выказваў расісцкія погляды на мігрантаў і іспанамоўную супольнасць ЗША. Пакуль не высветлена, ці звязаны з гэтай публікацыяй затрыманы мужчына.

Пазней у горадзе Дэйтан, штат Агаё невядомы распачаў страляліну ля аднаго з мясцовых бараў. Загінулі 9 чалавек, яшчэ дзясяткі параненыя. Нападнік, паводле інфармацыі паліцыі, мёртвы.

МЗС Беларусі выступіў з асуджэннем жорсткіх нападаў у ЗША і пажадаў хуткага акрыяння параненым. Такое паведамленне беларускае знешнепалітычнае ведамства апублікавала ў сваім Твітары. Пакуль няма інфармацыі, ці ёсць сярод загінулых і пацярпелых нашы суграмадзяне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі