У ЗША выпусцілі новых лялек Барбі — нізенькіх і пышнацелых

У ЗША выпусцілі новых лялек Барбі — нізенькіх і пышнацелых

Кампанія Mattel выпусціла новыя мадэлі лялек Барбі — нізкага і высокага росту, а таксама пышнацелую. Такім чынам вытворцы спрабуюць павысіць цікаўнасць да сваіх лялек, якія апошнім часам прадаюцца ўсё горш. Традыцыйная Барбі выклікала нямала нараканняў, бо яе “ідэальнае” цела магло ўспрымацца дзяўчынкамі як прыклад для перайманняў і прымушаць іх наносіць шкоду свайму здароўю.

Барбі пачала мяняцца яшчэ летась, калі разам з беласкурымі лялькамі-бландынкамі з’явіліся і мадэлі з цёмнай скурай. Цяпер жа пачалі выпускаць і лялек з рэалістычнымі фігурамі.

Як сведчыць даследаванне Mattel, класічную версію лялькі крытыкавалі не толькі феміністкі і прасунутыя маці, але і ўвогуле ўсе маці Амерыкі. Многія з іх падтрымалі “пульхную” версію Барбі, хоць і палічылі, што паўната можа быць больш выражанай.

Праўда, цяпер наракаюць, што кампанія не выпусціла і мажнага Кена — сябра Барбі.

Зрэшты, самі дзеці падчас выпрабаванняў новай версіі лялек пасмейваліся з іх, піша meduza.io са спасылкай на амерыканскія СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі