У ЗША распрацоўваюць лётаючы аўтамабіль (відэа)

Лётаючы аўтамабіль пакуль мае назву TF-X. Яго можна будзе падзараджаць ад бытавой электрасеткі. Мяркуецца, што машына зможа набіраць у паветры максімальную хуткасць 322 кіламетры за гадзіну.


Спецыялісты кажуць, што кіраваць лётаючым аўтамабілем будзе не складана, для навучання спатрэбіцца толькі пяць гадзінаў. Усе механічныя элементы кіравання заменяць на электронныя. Легкавік будзе мець парашуты і сістэму экстраннай аўтаматычнай пасадкі — яна ўключыцца, напрыклад, калі кіроўца не зрэагуе на запыты кампутара.


На зямлі TF-X без праблем пераўтворыцца ў звычайны аўтамабіль.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі