У ЗША пачаліся слуханні па справе апекі над сынам Вікторыі Азаранкі

У ЗША пачаліся слуханні па справе апекі над сынам Вікторыі Азаранкі

У ЗША пачаліся слуханні па справе апекі над сынам Вікторыі Азаранкі Леа. Былі выслуханыя аргументы бацькі хлопчыка Білі Макіга. Працяг слуханняў чакаецца ў панядзелак, 16 кастрычніка, інфармуе партал tut.by.

Як вядома, летам 2017-га Азаранка вырашыла развітацца з Макігам. Пасля гэтага ён звярнуўся ў суд Лос-Анджэлеса і той вырашыў, што Леа не мусіць пакідаць горад да заканчэння слуханняў па справе аб апякунстве. У выніку, Вікторыя, якая не хацела пакідаць сына, мусіла адмовіцца ад выступленняў на тэнісных турнірах. Яна хацела б атрымаць кампенсацыю за страты, якія яна з-за гэтага панесла. Гаворка ідзе прыкладна пра 10 мільёнаў долараў. Нядаўна стала вядома, што справай Азаранкі цікавіцца Аляксандр Лукашэнка.

Азаранка нарадзіла сына ў ЗША ў снежні 2016-га. Праз тыдзень яму споўніцца 10 месяцаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі