У ЗША накіравалі супрацоўніка МЗС Беларусі з мэтай вярнуць дзяўчынку

МЗС Беларусь накіраваў у ЗША свайго супрацоўніка дзеля вяртання 16-гадовай Таццяны Казыры, якая не захацела ехаць на радзіму пасля адпачынку. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прэс-сакратар МЗС Марыя Ваньшына.
"Мы працягваем ажыццяўляць комплекс захадаў па спрыянні амерыканскім уладам для забеспячэння вяртання нашай непаўналетняй грамадзянкі. У гэтай сувязі вядзецца работа па розных кірунках: мы працуем і з уладамі штата, і з уладамі горада Петалума".

Як паведамляла ўчора Еўрарадыё, з-за выпадку з Таццянай Казыра Беларусь спыніла выезд дзяцей на аздараўленне ў ЗША. Па інфармацыі расійскага тэлеканала НТВ, непаўналетняя беларуска папрасіла палітычнага прытулку ў ЗША.

Марыя Ваньшына не пацвердзіла гэту інфармацыю, але і не абвергла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі