У ЗША Клінтан і Трамп перамаглі на папярэдніх выбарах у большасці штатаў

У ЗША Клінтан і Трамп перамаглі на папярэдніх выбарах у большасці штатаў

Хілары Клінтан і Дональд Трамп перамаглі ў большасці штатаў на папярэдніх выбарах у Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партыі па выніках праймерыз, якія прайшлі 1 сакавіка.

Вядомыя дадзеныя пра вынікі дэмакратычных праймерыз пасля “супераўторка” у 11 штатах. Паводле папярэдняй інфармацыі, Клінтан перамагла ў сямі штатах, яшчэ ў чатырох перамогу атрымаў Берні Сандэрс. Сярод рэспубліканцаў Дональд Трамп перамог у сямі штатах, яшчэ ў двух перамог Тэд Круз. У Масачусетсе першае месца заняў Марка Рубіа. Падліка галасоў у Алясцы пакуль не завершаны, звестак пра папярэднія вынікі няма.

Такім чынам, Клінтан і Трамп па-ранейшаму застаюцца кандыдатамі, якія атрымалі найбольшую падтрымку ў сваіх партыях, паведамляюць замежныя СМІ.

Гэтак званы “супераўторак” лічыцца адной з ключавых падзеяў у вызначэнні кандыдатаў на прэзідэнцкія выбары ў ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі