У ЗША асудзілі беларуса, які тайна вазіў у Беларусь вайсковае абсталяванне

Суд у штаце Пенсільванія пакараў яго за кантрабанду высокатэхналагічнага вайсковага абсталявання.



Ад студзеня 2008-га да верасня 2011 года ў ЗША дзейнічала сетка людзей, створаная беларусам. Яна займалася набыццём і нелегальным экспартам у Беларусь разнастайнага абсталявання, у тым ліку прыладаў для начнога бачання. Балтуцкім былі перапраўленыя праз акіян сотні ўзораў дадзеных тавараў. Сотні тысяч долараў праходзілі праз афшорныя кампаніі.



Расследаваннем "справы Балтуцкага" займаліся ФБР, іміграцыйная і мытная паліцыя ЗША. Беларус прызнаў сваю віну. Пасля адбыцця 15 гадоў зняволення яго яшчэ чакаюць тры гады жыцця пад наглядам уладаў, інфармуе РІА "Новости".
 

Фота — ria.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі