У Зімбабвэ затрымалі амерыканку, якая назвала прэзідэнта краіны “гоблінам”

У Зімбабвэ затрымалі амерыканку, якая назвала прэзідэнта краіны “гоблінам”

У Зімбабвэ затрымалі амерыканку Марту О’Донаван, якая назвала прэзідэнта краіны Роберта Мугабэ “гоблінам”. Мясцовая паліцыя расследуе справу аб “падрыве аўтарытэта ці абразе прэзідэнта”. Арышт адбыўся раніцай 3 лістапада, у кватэры, дзе жыла жанчына, прайшоў ператрус, забраны ноўтбук. Як інфармуе “Медуза”, падставай для арышту стаў твіт амерыканкі пра “гобліна”, чые сваякі купілі “Ролс-ройс”. Імя прэзідэнта Зімбабвэ не называлася. Вядома, што восенню бягучага года жонка Мугабэ і яго сыны купілі ў Паўднёва-афрыканскай рэспубліцы некалькі “Ролс-ройсаў”.

Амерыканскія дыпламаты ўважліва сочаць за справай О’Донаван. Калі яе прызнаюць вінаватай, суд можа прысудзіць да года турмы. У сталіцы Зімбабвэ жанчына працавала ў кампаніі па вытворчасці палітычных сатырычных шоу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі