У Зімбабвэ вайскоўцы захапілі тэлебачанне і сцвярджаюць, што гэта не пераварот
У Зімбабвэ вайскоўцы захапілі тэлебачанне і сцвярджаюць, што гэта не пераварот. Яны перадалі заяву, што “дзейнічаюць супраць злачынцаў”, а прэзідэнту Роберту Мугабэ нічога не пагражае. “Мы жадаем запэўніць нацыю ў тым, што яго вялікасць прэзідэнт і яго сям’я жывыя і здаровыя, і іх бяспека гарантавана”, — цытуе словы чалавека ў камуфляжы “Бі-Бі-Сі”.
Агенцтва Reuters сцвярджае, што заяву зрабіў генерал-маёр Моё, які ачольвае тылавое ўпраўленне генеральнага штабу Зімбабвэ. Паводле яго слоў, “злачынцы” знаходзіліся ў атачэнні 93-гадовага прэзідэнта. У сталіцы краіны былі чутны страляніна (у тым ліку і з артылерыі) і выбухі. Больш падрабязна пра сітуацыю ў Зімбабвэ, якая папярэднічала перавароту, гл. тут.