У жыхара Добруша знайшлі каля 100 тон лому чорных металаў

28 красавіка міліцыянты разам з падатковымі інспектарамі канфіскавалі каля 100 тон лому чорных металаў ў жыхара Добруша. На яго склалі адміністрацыйны пратакол.  Як паведаміў БелаПАН са спасылкай на УУС Гомельскага аблвыканкаму, жыхар Добруша займаўся незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю. Ён скупляў у насельніцтва лом металаў і вывозіў яго ў Расію. Пра нелегальны бізнэс сведчыла наяўнасць у гаспадара дома двух грузавых аўтамабіляў і газавай зваркі.

У Беларусі тона чорнага металу каштуе па дзяржцэнах каля 70 долараў, а ў Расіі — каля 200 долараў. А ў насельніцтва прадпрымальнікі скупляюць лом па 25 долараў за тону, што дазваляе мець добры прыбытак.

Дарэчы, толькі ў Добрушы з пачатку года міліцыя канфіскавала 250 тон лому чорных металаў. Раней за такое правапарушэнне прадугледжвалася канфіскацыя транспартных сродкаў, і ў 2006 годзе ў Добрушскім раёне такім чынам грузавых аўтамабіляў былі пазбаўленыя 13 "прадпрымальнікаў-металістаў". Новы Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях не прадугледжвае канфіскацыі транспарту. Незаконнаму прадпрымальніку пагражае толькі штраф — ад 10 да 50 базавых велічіынь. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі