У Жодзіне "замініравалі" 12 аб'ектаў, у тым ліку школы

Дзяцей са школ Жодзіна эвакуіравалі / ex-press.by​
Дзяцей са школ Жодзіна эвакуіравалі / ex-press.by​

Адразу некалькі школ і прадпрыемстваў Жодзіна раніцай у чацвер, 25 сакавіка, атрымалі паведамленні аб мініраванні.

Трывожныя лісты прыйшлі на электронную пошту пяці школ, а таксама ліцэя і каледжа, паведамляе ex-press.by. TUT.BY са спасылкай на праваахоўныя органы ўдакладняе, што папярэджанні атрымалі адміністрацыі 12 аб'ектаў, у тым ліку некалькіх прадпрыемстваў.

"У цяперашні час праваахоўнымі органамі прымаюцца ўсе неабходныя меры да забеспячэння бяспекі навучэнцаў і работнікаў прадпрыемстваў Жодзіна, аб'екты ўзятыя пад дадатковую ахову", — расказалі ў міліцыі.

Старэйшых школьнікаў адпусцілі дадому, па малодшых папрасілі прыйсці бацькоў. Тых дзяцей, якіх пакуль не змаглі забраць дарослыя, эвакуіравалі ва ўстановы культуры. 

Школы Жодзіна сёлета мініруюць ужо не ўпершыню.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі