У Жодзіне мужчына пракладваў трубу на сваім падворку — яго засыпала грунтам

У Жодзіне мужчына пракладваў трубу на сваім падворку — яго засыпала грунтам

У Жодзіне мужчыну засыпала грунтам у траншэі, калі ён пракладваў трубаправод на сваім падворку. Як паведамляе прэс-служба МНС, гэта здарылася 14 чэрвеня ў абед у прыватным сектары па вуліцы Мядовай.

Гаспадар дома пракладваў газавую трубу ў траншэі глыбінёй 3 метры. У пэўны момант грунт абрынуўся і мужчына ўжо не здолеў выбрацца самастойна.

Пацярпелага дасталі з траншэі выратавальнікі, якім спатрэбіўся спецінструмент. Пасля агляду мужчына быў шпіталізаваны.

У Жодзіне мужчына пракладваў трубу на сваім падворку — яго засыпала грунтам

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі