У Жодзіне — масавае атручэнне ў вайсковай часці?

Пра масавае атручанне салдатаў у 65-й аўтамабільнай брыгадзе ў Жодзіне (в/ч 28729) паведамляе nn.by. 30 вайскоўцаў адчулі сябе дрэнна ў нядзелю 21 верасня.

Паведамляецца, што ў вайскоўцаў была высокая тэмпература, іх мучылі ваніты і бягунка. Паведамляецца, што 28 чалавек адразу адправілі ў санчасць. Вайскоўцам забаранілі звальненні, і наведванні зараз дазваляюцца толькі без ежы.

Міністэрства абароны адмаўляе факт хваробы вайскоўцаў. Прэс-сакратар міністэрства Уладзімір Макараў заявіў: "Гэтая інфармацыя абсалютна не адпавядае рэчаіснасці".

Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі