У Жодзіне футбаліст абразіў заўзятараў, суддзяў, "афіцыйных асоб" (дакумент)

У Жодзіне футбаліст абразіў заўзятараў, суддзяў, "афіцыйных асоб" (дакумент)

У Жодзіне ў даданыя да асноўнага часу хвіліны матча чэмпіянату Беларусі па футболе паміж "Тарпеда-БелАЗ" і "Шахцёрам" (0:1) быў выдалены з поля "аўтазаводзец" Кірыл Прамудраў. Нататка пра яго паводзіны трапіла ў афіцыйны пратакол.

"Непрыстойныя паводзіны — нецэнзурныя (абразлівыя) выразы (жэсты) на адрас суперніка, партнёра па камандзе, суддзяў (уключаючы чацвёртага суддзю), афіцыйных асоб, гледачоў, цытуе дакумент "Прессбол". — Пасля прыпынення гульні ў нецэнзурнай форме абразіў галоўнага арбітра матча. Пасля гэтага ў нецэнзурнай форме абразіў чацвёртага арбітра".

Кірылу Прамудраву 11 чэрвеня споўніцца 27 гадоў. У мінулым сезоне ён выступаў за брэсцкае "Дынама", а пасля — за мінскі "Прамень". У складзе "Тарпеда-БелАЗ" гуляе з 2019 года.

Дзеянні Прамудрава разгледзіць Дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола.

У Жодзіне футбаліст абразіў заўзятараў, суддзяў, "афіцыйных асоб" (дакумент)
Прессбол
У Жодзіне футбаліст абразіў заўзятараў, суддзяў, "афіцыйных асоб" (дакумент)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі