У жанчын-кантрабандыстак знайшлі загадкавыя старажытныя манеты (фота)

Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай мытні, кантрабанду выявілі ў аўтамабілі "Аўдзі 100", які рухаўся на выезд з Беларусі. Супрацоўнікі мытні знайшлі 37 старажытных манет, як мяркуецца VII стагоддзя, "з металу белага колеру", а таксама 15 банак ікры асятровых рыб.



Паводле заканадаўства, ікра асятровых рыб ўваходзіць у лік тавараў, абмежаваных да перамяшчэння праз мяжу, а манеты, вырабленыя больш за 100 гадоў таму, з'яўляюцца культурнымі каштоўнасцямі.



Высветлілася, што жыхаркі Брэста схавалі кантрабанду ў сваіх асабістых рэчах. У аўтамабілі яны ехалі ў якасці пасажыраў. Жанчыны патлумачылі, што дадзены тавар іх папрасіў перавезці праз мяжу за ўзнагароджанне незнаёмы грамадзянін Польшчы. Цяпер ім пагражае штраф у памеры да 4 мільёнаў рублёў.



Што да манетаў, дык іх перадалі ў абласны краязнаўчы музей для правядзення культурна-гістарычнай экспертызы.

Фота — brest.customs.gov.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі