Пад выглядам аўсянкі з Беларусі ў Літву прывезлі цыгарэты на мільён еўра
![Скрынкі з аўсянкай былі перамяшаныя са скрынкамі з цыгарэтамі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-04/438165147_750906177231214_365383509204705637_n.jpg.webp?itok=sy2VQm3p)
Скрынкі з аўсянкай былі перамяшаныя са скрынкамі з цыгарэтамі / facebook.com/Muitineskriminalinetarnyba
Пад выглядам аўсянкі з Беларусі ў Літву прывезлі цыгарэты на больш за мільён еўра. Кантрабандны груз перахапілі літоўскія мытнікі.
Як паведамляе літоўская Мытная крымінальная служба, здарэнне адбылося на мінулым тыдні ў пункце пропуску "Шыльчынінкай" (на беларускім баку — "Беняконі"). Паводле дакументаў, у грузавіку былі 7 тон аўсянкі, якую чакала літоўская кампанія. Аднак пасля сканавання мытнікі пачалі шукаць кантрабанду. Высветлілася, што скрынкі з аўсянкай былі перамяшаныя са скрынкамі з цыгарэтамі NZ Gold. Іх налічылі 250 тысяч пачкаў.
Кіроўцу пагражае штраф ці пазбаўленне волі.
![Пад выглядам аўсянкі з Беларусі ў Літву прывезлі цыгарэты на мільён еўра](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/438086635_750906050564560_6032653741153369677_n.jpg.webp?itok=8flOhgpz)
![Пад выглядам аўсянкі з Беларусі ў Літву прывезлі цыгарэты на мільён еўра](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/438692188_750906073897891_225982064822082251_n.jpg.webp?itok=rG2kG5bl)
![Пад выглядам аўсянкі з Беларусі ў Літву прывезлі цыгарэты на мільён еўра](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/438078790_750906137231218_4784783188169202064_n.jpg.webp?itok=8SUKMXOn)
![Пад выглядам аўсянкі з Беларусі ў Літву прывезлі цыгарэты на мільён еўра](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/438118063_750906060564559_6389356470195101422_n.jpg.webp?itok=fgkns7mI)
![Пад выглядам аўсянкі з Беларусі ў Літву прывезлі цыгарэты на мільён еўра](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/438161023_750906233897875_3742785624766112969_n.jpg.webp?itok=JyFyfjuc)
![Пад выглядам аўсянкі з Беларусі ў Літву прывезлі цыгарэты на мільён еўра](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/438833454_750906150564550_5938170115289815821_n.jpg.webp?itok=s8ONwZqc)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.