У Жабінкаўскім раёне 88-гадовая пенсіянерка загінула пад дызель-цягніком

У Жабінкаўскім раёне 88-гадовая пенсіянерка загінула пад дызель-цягніком

У Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці 88-гадовая пенсіянерка загінула пад дызель-цягніком “Брэст — Белаазёрск”. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 12 сакавіка. Машыніст цягніка пабачыў жанчыну на чыгунцы каля прыпынку Якоўчыцы. На гукавыя сігналы яна не рэагавала. Траўмы, якія атрымала пенсіянерка, былі смяротныя. Высветлілася, што загінулая жыла ў вёсцы Лышчыкі Кобрынскага раёна.

Затрымка ў руху цягніка склала 15 хвілін. Праводзіцца праверка, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі