У зборнай Беларусі па біятлоне будуць выступаць сёстры-блізняты Кручынкіны

У зборнай Беларусі па біятлоне будуць выступаць сёстры-блізняты Кручынкіны

Выканкам Міжнароднага саюза біятланістаў даў згоду на пераход у склад беларускай зборнай расійскіх спартсменаў — Алены Кручынкінай і Мікіты Лабастава. З такой просьбай звяртавалася Беларуская федэрацыя біятлона. Рашэнне было прынятае на пасяджэнні IBU, якое прайшло ў аўстрыйскім Хохфільцане, інфармуе сайт biathlon.by.

Сястра Алены Ірына Кручынкіна з бягучага сезону ўжо выступае за беларускую зборную. Яна ўдзельнічала ў эстафеце на 2-м этапе Кубка свету, у якой беларускі былі 5-я. Алене і Ірыне па 23 гады, яны — блізняты.

Трэці этап Кубка свету пройдзе 20-23 снежня ў Нове Места ў Чэхіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі