У заяве ЕС наконт расійскіх выбараў няма і слова пра фальсіфікацыі

Плакат на акцыі ў Парыжы, прысвечанай выбарам у Расіі

Плакат на акцыі ў Парыжы, прысвечанай выбарам у Расіі / t.me/sotaproject/

Еўрасаюз выдаў заяву наконт прэзідэнцкіх выбараў у Расіі. У ёй нічога няма пра фальсіфікацыі і парушэнні ходу галасавання. Вярхоўны прадстаўнік па замежных справах Жазэп Барэль "рашуча асудзіў" галасаванне на акупаваных украінскіх тэрыторыях.

Галасаванне на акупаваных тэрыторыях ЕС называе "так званымі выбарамі" і пагражае Уладзіміру Пуціну наступствамі.

"Еўрасаюз зноў заяўляе, што не прызнае і ніколі не прызнае ні правядзенне гэтых так званых "выбараў" на тэрыторыі Украіны, ні іх вынікі, — гаворыцца ў заяве. — Яны з'яўляюцца нікчэмнымі і не могуць выклікаць ніякіх юрыдычных наступстваў. Палітычнае кіраўніцтва Расіі і тыя, хто мае дачыненне да іх арганізацыі, сутыкнуцца з наступствамі гэтых незаконных дзеянняў".

У заяве таксама гаворыцца пра парушэнне грамадзянскіх правоў расіян, якія былі абмежаваныя ў выбары праз нядопуск апазіцыйных кандыдатаў. Згадваюцца рэпрэсіі ў Расіі.

Расійскія апазіцыянеры заяўляюць, што ў РФ яшчэ ніколі не было выбарчай кампаніі, якая настолькі не адпавядала канстытуцыйным стандартам. Пуціну напісалі 87,29% пры "рэкорднай яўцы" — больш за 77%.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі