У замаху на прэм'ера Фіца падазраюць славацкага паэта і пісьменніка
![Затрыманне стралка](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-05/f001.jpg.webp?itok=vKDuSW3n)
Затрыманне стралка / Reuters
У замаху на прэм'ер-міністра Славакіі Роберта Фіца падазраюць паэта і пісьменніка Юрая Цынтулу. Яму 71 год. Цынтулу называюць прыхільнікам адной з апазіцыйных партый — "Прагрэсіўная Славакія" (яна ўжо асудзіла замах). Паводле папярэдніх звестак, зброя ў стралка была на законных падставах. Юрай Цынтула сказаў, што не згодны з палітыкай урада.
Замах на Фіца здарыўся 15 траўня ў Гандлаве. Пасля выязнога пасяджэння ўрада краіны, прэм'ер пайшоў да натоўпу людзей. У гэты момант прагучалі некалькі трапных стрэлаў. Стралка адразу ж затрымалі. Цяжка параненага Роберта Фіца на верталёце адвезлі ў бальніцу ў Банска-Быстрыцу. Паводле афіцыйнай інфармацыі, ён "знаходзіцца ў небяспечным для жыцця стане".
![У замаху на прэм'ера Фіца падазраюць славацкага паэта і пісьменніка](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/F002_1.jpg.webp?itok=RXXPTSDG)
![У замаху на прэм'ера Фіца падазраюць славацкага паэта і пісьменніка](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/strelec-fico-handlova-juraj-c-nestandard1.jpg.webp?itok=_5n2gnx2)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.