Вы тут

У Японіі збіраюцца забараніць фізічнае пакаранне дзяцей

pixabay.com

У Японіі збіраюцца забараніць фізічнае пакаранне дзяцей. Урад падрыхтаваў папраўкі з закон аб папярэджанні жорсткага абыходжання з дзецьмі. Законапраект ужо ўнесены на разгляд у парламент, інфармуе japantimes.co.jp.

Урад Японіі пайшоў на такі крок пасля трагічнага здарэння ў горадзе Ціба, дзе ў пачатку года памерла 10-гадовая дзяўчынка. Яе бацьку арыштавалі. Высветлілася, што дзіця збівалі, пазбаўлялі ежы. Прэм'ер-міністр Сіндзо Абэ ўзяў праблему жорсткага абыходжання з дзецьмі (летась было 1380 фактаў) пад асабісты кантроль і даручыў вырашыць яе на працягу месяца.