У Японіі небывалая паводка — эвакуявана болей за 100 тысяч чалавек

У Японіі небывалая паводка — эвакуявана болей за 100 тысяч чалавек

На паўночным усходзе Японіі працягваюцца выратавальныя працы. Болей за 100 тысяч чалавек ужо эвакуяваныя з-за беспрэцэдэнтных паводак, выкліканых моцнымі дажджамі. Залевы ішлі цягам некалькіх дзён. Сама меней 3 чалавекі загінулі ў выніку стыхійнага бедства, 27 лічацца зніклымі без вестак, паведамляе ВВС.  

Японскія сіноптыкі называюць такое надвор’е анамальным і небяспечным. Залевы суправаджаюцца моцным ветрам і прагноз несуцяшальны: у многія іншыя раёны таксама можа прыйсці непагадзь. Неспрыяльны прагноз надвор’я і ў прэфектуры Фукусіма, на якой ў 2011 годзе здарылася аварыя на АЭС пасля землятрусу і цунамі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі