У вёсцы пад Магілёвам на пажары загінуў мужчына

У вёсцы пад Магілёвам на пажары загінуў мужчына

У вёсцы Прысла-1 пад Магілёвам на пажары загінуў мужчына. Як перадае прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС, позна ўвечары 18 лістапада на лінію экстранай службы паступіла паведамленне пра ўзгаранне ў жылым доме.

Калі пажарныя былі на месцы, дом гарэў адкрытым полымем, дах і перакрыцце часткова абрынуліся. Са словаў суседзяў, у доме мог знаходзіцца чалавек.

Гаспадыня дома ў момант здарэння адсутнічала. Гэта беспрацоўная жанчына 1981 года нараджэння, якая жыве адна. Цяпер яе шукаюць.

Пад заваламі пажарныя знайшлі труп невядомага мужчыны, асоба якога высвятляецца. У выніку здарэння дом значна пашкоджаны. Прычына пажару высвятляецца.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі