У выніку начной атакі на ракетна-зенітны полк у Крыме параненыя 17 вайскоўцаў

Расійскія вайскоўцы цягнуць параненага (ілюстрацыйнае фота)

Расійскія вайскоўцы цягнуць параненага (ілюстрацыйнае фота) / ria.ru

У выніку начной атакі на ракетна-зенітны полк супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл РФ у акупаваным Крыме параненыя 17 вайскоўцаў. Былі пашкоджаныя 5 аўтамабіляў, адзін з іх не падлягае аднаўленню, паведамляе ASTRA.

Ракетная атака па дыслакацыі ракетна-зенітнага палка была здзейсненая 30 кастрычніка каля 3-й гадзіны ночы недалёка ад вёскі Аленеўка.

Звестак пра гэты ўдар з іншых крыніц пакуль няма. 

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі нядаўна заявіў, што ўкраінскія Узброеныя сілы пакуль не дасягнулі поўнага агнявога кантролю над Крымам і прылеглымі водамі. Ён аднак перакананы, што гэта неўзабаве адбудзецца.

У выніку начной атакі на ракетна-зенітны полк у Крыме параненыя 17 вайскоўцаў
t.me/astrapress/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі