У Вялікабрытаніі затрыманы пяты падазраваны ў падрыхтоўцы тэрактаў

У Ліверпулі затрыманы чалавек, які падазраецца ў дачыненні да падрыхтоўкі серыі тэрактаў у Вялікабрытаніі. Пра гэта паведаміў сайт lenta.ru са спасылкай на агенцтва France Presse. У двух дамах у Ліверпулі ідуць ператрусы.

Такім чынам, агулам затрыманыя пяць чалавек: кіроўца і пасажыр джыпа, які ўрэзаўся ў тэрмінал аэрапорта Глазга ў суботу, і два чалавекі, затрыманыя ў графстве Чэшыр на трасе, што злучае Лондан і Глазга.

Тэлеканал Sky News раней паведамляў са спасылкай на неназваныя крыніцы, што ў Чэшыры затрыманыя кіроўцы машын, якія ў пятніцу былі знойдзены замінаванымі ў цэнтры Лондана.

Міністр унутраных спраў Вялікабрытаніі Джэкі Сміт на прэс-канферэнцыі ў нядзелю пасля чарговага пасяджэння брытанскага ўрадавага камітэта па надзвычайных сітуацыях Cobra адмовілася пацвердзіць гэтую інфармацыю.

Узровень тэрарыстычнай небяспекі ў Вялікабрытаніі па рашэнні ўрада падняты да крытычнага.

Джэкі Сміт у панядзелак выступіць у парламенце з дакладам па гэтай сітуацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі