У Вялікабрытаніі выпусцілі манету з выявай чорнай дзіркі (відэа)

У Вялікабрытаніі выпусцілі манету з выявай чорнай дзіркі (відэа)

У Вялікабрытаніі каралеўскі манетны двор выпусціў манету ў гонар навукоўца Сцівена Хокінга. Знакаміты брытанскі астрафізік памёр год таму ва ўзросце 76 гадоў. На манеце наміналам 50 пенсаў выява стылізаванай чорнай дзіркі.

Аўтарка дызайну манеты Эдвіна Эліс кажа: "Сцівен Хокінг рабіў складаныя рэчы даступнымі... Я хацела ўпісаць вялікую чорную дзірку ў маленькую манету і хацела, каб ён [Хокінг] быў з намі і мог ўсміхнуцца гэтай ідэі".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі